Фота Depositphotos.com

Ад раку грудзей штогод паміраюць каля 627 тысяч жанчын. У апошнія гады дактары ўскладаюць надзеі на PARP-інгібітары, якія могуць падаўляць рост большасці агрэсіўных форм раку грудзей.

Аднак вопыты даследчыкаў з ЗША паказалі, што антыбіётык новабіяцын хутка і эфектыўна знішчаў тыя віды пухлін, на якія не дзейнічалі ні PARP-інгібітары, ні іншыя лекі. Больш за тое, прэпарат не знішчаў масава здаровыя клеткі малочнай залозы.

Такія ж вынікі паказалі вопыты на мышах, у чый арганізм імплантавалі фрагменты пухлін. Цяпер навукоўцы будуць праводзіць клінічныя выпрабаванні з удзелам валанцёраў.

Вынікі новага даследавання былі апублікаваныя ў навуковым часопісе Nature Cancer.

«Бяспека новабіяцыну не выклікае сумненняў, пры гэтым антыбіётык можна прымаць пераральна, што з’яўляецца перавагай перад іншымі сродкамі лячэння раку. Мы збіраемся праверыць яго ў камбінацыі з іншымі прэпаратамі на пацыентах», — адзначае Алан Д’Андрэа з Інстытута ракавых даследаванняў імя Дана-Фарбер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0