Фота Wikimedia Commons.

28-гадовы Карл Насіб стаў першым дзейным гульцом НФЛ у гісторыі лігі, які расказаў пра сваю сэксуальную арыентацыю, піша The Guardian.

«Я ўжо даўно збіраўся гэта зрабіць і, нарэшце, адчуваю палёгку, вызваліўшыся ад гэтага цяжару», — сказаў футбаліст у апублікаваным у інстаграме відэа.

Пасля заявы Карла Насіба яго падтрымалі трэнеры, іншыя гульцы, сям’я і яго сябры.

Футбаліст спадзяецца, што ў будучыні працэс камінг-аўту больш не будзе неабходным.

Таксама Карл Насіб адзначыў, што ахвяруе 100 тысяч даляраў на праект, накіраваны на прадухіленне самагубстваў сярод моладзі ЛГБТ у ЗША.

28-гадовы Насіб гуляе ў якасці абаронцы і зарабляе больш за 8 мільёнаў даляраў за год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0