Лукашэнка адзначыў, што да пачатку ліпеня 1941-га «сябры і ворагі СССР варажылі, колькі яшчэ краіна пратрымаецца — два тыдні, тры ці месяц?». Па яго словах, берлінскія стратэгі ўжо запланавалі фашысцкі парад на Краснай плошчы ў Маскве, аднак нацысцкі бліцкрыг сарваўся ля сцен Брэсцкай крэпасці.

— На рэалізацыю каляровага бліцкрыгу былі кінутыя велізарныя фінансавыя рэсурсы. За апошні год мы выпрабавалі на сабе дзеянне самых сучасных тэхналогій гібрыднай вайны, — сказаў Лукашэнка.

Таксама ў выступе Лукашэнка закрануў тэмы уведзеных санкцый.

— Учора ўвялі эканамічныя санкцыі супраць нашых людзей і прадпрыемстваў. 22 чэрвеня, ноччу. Вось ужо сапраўды гісторыя так нічому і не навучыла. < … > Тое, што калектыўны Захад працягвае мроіць пра «кідок на ўсход», сусветнае панаванне і захоп багатых рэсурсаў, мы гэта выдатна бачым. Скажу тым, хто да гэтага часу не зразумеў. Зразумейце раз і назаўсёды: мы родную зямлю, незалежнасць і суверэнітэт нікому не аддамо, — заявіў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0