Прафесар Мікола Савіцкі склаў і выдаў «Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы» на беларускай мове.

«Я паставіў перад сабой дзве задачы. Першая — паказаць і даказаць, што на беларускай мове распрацавана навуковая тэрміналогія па інфарматыцы і вылічальнай тэхніцы. Другая — даць нацыянальна свядомым беларусам тлумачальны слоўнік па інфарматыцы для практычнага ўжытку», — кажа прафесар.

Слоўнік увабраў больш за 2500 тэрмінаў. Гэта плён амаль дваццацігадовай працы. Яшчэ ў 1990 годзе Мікола Савіцкі перайшоў на выкладанне інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі ў эканамічным універсітэце па-беларуску. Тады ён і пачаў працу над беларусізацыяй навуковых дапаможнікаў.

Тэрміны ў тлумачальным слоўніку падаюцца па-беларуску і па-англійску. «Рускамоўныя адпаведнікі не прыводзіў наўмысна. Тым самым я хацеў падкрэсліць самадастатковасць беларускай мовы і яе самастойнасць сярод развітых моў свету».

Купіць выданне можна ў кнігарні «Акадэмкніга».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Алесь / Адказаць
04.09.2009 / 20:57
Дзякуй Вам спадар Мікола за канкрэтную і патрэбную працу!!!.Жадаю новых творчых здабыткаў.
0
Ja / Адказаць
04.09.2009 / 21:14
Małajčyna!!!
0
ФЛЫ / Адказаць
04.09.2009 / 23:28
Мо і мова адродзіцца..?
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру