Культура88

Пры аднаўленні царквы Святога Духа знайшлі крыпты з парэшткамі фундатараў

У Мінску пры аднаўленні легендарнага храма XVII ст. знайшлі склеп з пахаваннем фундатараў царквы. Саму царкву знішчылі саветы, але да трунаў не дабраліся.

У Мінску пры аднаўленні легендарнага храма XVII ст. знайшлі склеп з пахаваннем фундатараў царквы. Саму царкву знішчылі саветы, але да трунаў не дабраліся. Крыпта можа стаць сімвалам незнішчальнасці Мінска і турыстычнай перлінай.

Ужо некалькі тыдняў працоўныя КУП «Мінская Спадчына» раскопваюць фундаменты царквы. Падчас працы коўш экскаватара раптам прабіў невядомую крыпту (пахавальны склеп), не пазначаную ні на адным з планаў царквы .

Прараб будоўлі выклікаў спецыялістаў з інстытута археалогіі НАН Беларусі, якія пачалі прафесійна раскопваць крыпту. Астанкі фундатараў царквы засталіся некранутымі, нягледзячы на нешчаслівы лёс храма.

Побач з знойдзеным склепам, які належыць да «крыптаў закрытага тыпу», знайшлі яшчэ адно пахаванне — ужо ў адкрытай крыпце.

Падчас ранейшых раскопак, апошнія з якіх праводзіліся ў 1980‑я, знайшлі толькі крыпту XIX стагоддзя, у якой таксама знаходзяцца некалькі пахаванняў.

Цяпер праектны план будзе скарэктаваны, а знойдзеныя крыпты і лёхі царквы — музеефікаваныя. Хутчэй за ўсё, можна будзе спусціцца пад зямлю, каб убачыць падмуркі царквы, прыкладна так, як гэта зроблена ў Сафійскім саборы ў Полацку.

У старых еўрапейскіх гарадах крыпты, якія з’яўляюцца рэдкасцю, адкрытыя для наведвання і з’яўляюцца важным пунктам турыстычных і адукацыйных падарожжаў. Гэтак, у суседняй Польшчы толькі дзве падобныя крыпты.

Даведка:

Царква Святога Духа збудаваная ў першай палове XVII ст. Гэта неабходны элемент Ратушнага пляцу, які быў знішчаны пасля акупацыі Беларусі высілкамі царскіх і камуністычных уладаў. Па атрыманні незалежнасці пачалося аднаўленне Ратушнага пляца. Паўсталі каталіцкі сабор, Ратуша, гатэль «Еўропа». На чарзе - царква Святога Духа, якая належала да комплексу ўніяцкага базыльянскага кляштару.

У 1795 г., пры Расійскай імперыі, базыльянскія манастыры былі зачыненыя, а царква аддадзена пад кафедральны праваслаўны Петрапаўлаўскі сабор. Пры цару яе перабудоўвалі на рускі лад, а за саветамі зраўнялі з зямлёй. Захаваліся падмуркі, на іх яна і паўстане зноў, але ў якасці дзіцячай філармоніі.

Кры́пта (от грэцкага kryptē — закрыты падземны схоў) — у сярэднявечнай еўрапейскай архітэктуры склеп або некалькі склепаў, разьмешчаных пад алтаром і хорамі. Крыпты служаць для пахавання і наведвання астанкаў святых, пакутнікаў і фундатараў.

Каментары8

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі18

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Сёлета кляшчы кусаюць беларусаў амаль на 11% часцей, чым летась

Столькі праблем, а тут Стрыжак з яго падлеткавымі гульнямі39

Катар прыгразіў Еўропе скарачэннем паставак газу3

Колькасць пацверджаных расійскіх ваенных страт перавысіла 120 тысяч чалавек12

У цэнтры Брэста паставілі гіганцкі помнік гузіку9

Праект Belaruskicry прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем4

«Прапаноўваў два блокі Winston, каб перадалі Знаку ліст». Былы палітвязень Дзмітры Міхайлаў — пра Максіма Знака

У Мінску здарыўся чарговы патоп

Шрайбман: Лукашэнка больш прагматычны за Пуціна10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі18

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць