Справу адправілі на дапрацоўку. Пра гэта журналістцы сёння паведамілі ў судзе Цэнтральнага раёну сталіцы.

Юлія Дарашкевіч.

24 сакавіка ў судзе Цэнтральнага раёну павінна была разглядацца справа ў дачыненні да фотакарэспандэнта газеты «Наша Ніва» Юліі Дарашкевіч. Яе вінавацяць у збіцці міліцыянта і непадпарадкаванні супрацоўнікам праваахоўных органаў. 19 сакавіка журналістцы патэлефанавалі з суда і паведамілі, што судовае паседжанне пераносіцца. Прычына — матэрыялы справы накіравалі на дапрацоўку, паведаміла Юлія Дарашкевіч.

Нагадаем, што 16 лютага 2010 г. фотакора НН затрымалі, калі яна здымала акцыю салідарнасці з палітвязнямі на Кастрычніцкай плошчы. Пры гэтым у Юліі адабралі журналісцкае пасведчанне і звінавацілі яе ў збіцці міліцыянта. У той вечар журналістку пратрымалі тры гадзіны ў пастарунку і адпусцілі без складання пратаколу. Роўна праз месяц, 16 сакавіка, яе азнаёмілі з двума адміністрацыйнымі пратаколамі. Згодна з першым, журналістку вінавацяць у непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі пры спробе адвесці яе ў службовы аўтобус для таго, каб даставіць у РУУС Цэнтральнага раёну (арт. 23.4 КаА РБ). Паводле другога пратакола Юліі закідаюць наўмыснае нанясенне лёгкіх цялесных пашкоджанняў супрацоўніку міліцыі Восіпаву В.В.

Паводле гэтых абвінавачанняў журналістцы пагражае штраф або адміністрацыйны арышт.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
mikola ramanau / Адказаць
19.03.2010 / 21:40
jak peranesli ? praudy zahateli shavat,ti 'kampramat nakapat ' jak nekali lukasenka meu azna 2 camadany....Iulia ! kali nesta ne tak,ja zviarnus da belgiiskaga gramactva. I jasce adno,bolei melicyiantau ne zbivaite ,im sa zlacyncami vaiavac....
0
Кнехт / Адказаць
19.03.2010 / 21:50
Рукі прэч ад Юлі! Ганьба "супрацоўніку міліцыі" Восіпаву В.В.! Ганьба бацькам, якія выхавалі такога "восіпава"! Ганьба "бацькам-камандзірам", якія штурхнулі "восіпава" на склізкі шлях падману і падлогу! Ганьба "бацьку", які выпеставаў сістэму, ў якой чыніцца гвалт над беларускім народам, яскравай прадстаўніцай якога з'яўляецца фотакор "Нашай Нівы" Юлія Дарашкевіч. Жыве Беларусь!
0
mikola / Адказаць
19.03.2010 / 22:36
kneht @ lioziungi dobrye ,padtrymlivaiu.napisyte usio na pliakatah,padgatoute liudei(kali atrymaeca),i treba geta nedze kalia Suda pastavit... ,skada pakul pad'ehat ni maiu magcymasci. da suvizi...
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру