Падведзены вынікі конкурсу эскізаў памятнай дошкі ў гонар Ларысы Геніюш. Пераможцам конкурсу стаў скульптар Гэнік Лойка. Менавіта ягоны праект будзе ўвасоблены ў мемарыяльнай шыльдзе, якая будзе ўсталявана ў Празе на доме, дзе жыла Ларыса Геніюш падчас свайго легальнага знаходжання ў Чэхаславацкай Рэспубліцы.

Нагадаем, конкурс быў абвешчаны Згуртаваннем беларусаў свету «Бацькаўшчына» 10 сакавіка ў межах аргкамітэту па святкаванні 100‑годдзя з дня нараджэння Ларысы Геніюш. Ініцыятыва ўсталявання памятнай шыльды ў гонар паэткі належыць беларусам Чэхіі, а менавіта сябрам беларускай суполкі «Скарына», якая дзейнічае ў Празе.

5 траўня прайшло пасяджэнне сябраў аргкамітэту, падчас якога адбылося абмеркаванне эскізаў памятнай шыльды, прадстаўленых на конкурс. У выніку лепшым быў прызнаны праект Гэніка Лойкі.

На думку сябраў аргкамітэту (у тым ліку і беларусаў Чэхіі), ягоны эскіз найбольш адпавядае канцэпцыі конкурсу і яскрава раскрывае вобраз Ларысы Геніюш.

«Геніюш блізкая мне па духу, — гаворыць пераможца. — Я лічу сябе яе нашчадкам. Таму я з задавальненнем узяў удзел у конкурсе. Да таго ж, я яшчэ і яе зямляк, я сам з Мастоўскага раёна».

Па задуме скульптара, памятная шыльда будзе адліта з сілуміну (сплаў на аснове алюмінію).

На шыльдзе будуць размешчаны наступныя словы на беларускай і чэшскай мовах:

«У поўную сілу беларускай, роўнай усім і ня ўніжанай, я была толькі ў Чэхіі…»
Тут ад 1943 г. жыла беларуская паэтка Ларыса Геніюш, у 1948 г. высланая ў савецкі Гулаг.

«Plnou měrou jsem Běloruskou, rovnoprávnou a neponíženou, byla pouze v Čechách…»
V tomto domě žila od r.1943 běloruská básnířka Larysa Geniuš, v r.1948 odvlečená do sovětského Gulagu.

Плануецца, што ўрачыстае адкрыццё памятнай шыльды ў Празе адбудзецца ў жніўні і будзе прымеркавана да 100‑гадовага юбілею з дня нараджэння паэткі, які адзначаецца 9 жніўня.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
real / Адказаць
07.05.2010 / 12:15
"беларусам Чэхіі, а менавіта сябрам беларускай суполкі «Скарына», якая дзейнічае ў Празе." трэба зацеміць, што суполку "скарына" складаюць супрацоўнікі радыё свабода, якія адкалоліся ад беларускай дыяспары ў Чэхах.
0
real / Адказаць
07.05.2010 / 12:22
выява Л.Геніюш падае яе стараватай з камічным троху эфэктам. А надпіс з ужываньнем польскай літары L з касяком, сьведчыць пра ўзровень сьвядомасьці і прафэсійнасьці міжсабойчыка РЛ і ЗБС.
0
b0rmann / Адказаць
07.05.2010 / 14:14
ня бачу тэкст на беларускай мове
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру