У Палацы мастацтваў (Казлова, 3) працягваецца традыцыйны фэст сучаснага мастацтва «ДАХ». НН працягвае анансаваць самыя цікавыя імпрэзы фэсту.


Анна Герасімава

21 ліпеня, серада. Умка и Броневик. Літаратурная вечарынка выдавецтва «Галіяфы» з удзелам Вольгі Гапеевай, Арцёма Кавалеўскага, Веры Бурлак, Віктара Жыбуля, Змітра Пляна, Сяргея Календы, Усевалада Гарачкі, Вікі Трэнас, Міхася Башуры, Змітра Вішнёва спалучыцца з канцэртам класікаў расійскага року «Умка и Броневик». Песні Умкі (у жыцці – вядомай расійскай перакладчыцы з ангельскае і літоўскае Анны Герасімавай) – інтэлектуальны рытм-энд-блюз, які часта параўноўваюць з амерыканскім псіхадэлічнымі гуртамі 70-х. Калі колісь зладзяць расійскі Вудсток – дык УиБ, пэўна, будуць там за хэдлайнера. Пачатак а 20-й.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?