Агулам група Міхалевіча будзе налічваць каля 1500 чалавек.
Алесь Міхалевіч мае падаць дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы сёння ці заўтра раніцай. Усё будзе залежыць ад таго, калі паспее ягоная каманда апрацаваць спісы. Агулам група Міхалевіча будзе налічваць каля 1500 чалавек.
Кіраўніком штабу Міхалевіча прызначаны Юрась Меляшкевіч. Яму 27 гадоў, родам са Слаўгарада. Бацька у БНФ з 1989 году. Сам Юрась далучыўся да партыі ў 2004-м.
Скончыў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт па спецыяльнасці біяэкалогія.
Ахоўваў Аляксандра Мілінкевіча ў 2005—2006 гадах.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары