29 верасня ў 19:30 выдавецтвы «Галіяфы» і «Логвінаў» запрашаюць на сустрэчу з філосафам Валянцінам Акудовічам! Сустрэча адбудзецца ў рамкахграмадска-культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі».
Падчас сустрэчы будзе прэзентаваная новая кніга дыялогаў Валянціна Акудовіча «Архіпелаг Беларусь»!
Кніга дыялогаў складзеная з фрагментаў гутарак, дыскусій ды палемік, у якіх аўтар браў удзел, пачынаючы з 1994 г. Усе пытанні і адказы задзіночаныя паводле пэўных тэмаў: гісторыя, культура і рэлігія, літаратура, філасофія, прыватнае жыццё. Кожнай тэме папярэднічае
Мерапрыемства адбудзецца ў кнігарні «ЛогвінаЎ» і кавярні «Малако» (Кісялёва, 3а).