27 студзеня 2011 года, а19-й гадзіне Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае прыняць удзел улітаратурна-музычным праекце Аляксея Жбанава «Хай радасць з вачэй нашых блісне…» Песні філаматаў і філарэтаў.
Сусветна вядомы паэт Адам Міцкевіч, пачынальнік новай беларускай літаратуры і фалькларыст Ян Чачот, паэт, грамадскі дзеяч і навуковец Тамаш Зан, дзекабрыст Міхал Рукевіч, вялікі вучоны і асветнік, нацыянальны герой Чылі Ігнат Дамейка,
Гэтым вечарам музыкі і акцёры запрашаюць публіку да актыўнага дыялогу, прапаноўваюць уцягвацца ў дзеянне, найперш, спяваючы разам з выканаўцамі (тэксты песняў раздаюцца падчас імпрэзы). Адной з адметнасцяў акцыі стане частаванне прысутных малаком як сімвалічнае далучэнне да філамацкіх традыцый.
Наведайце нашу адмысловую акцыю і праз сінтэз паэзіі, аўтэнтычнай музыкі, перформансу, візуальных вобразаў вы зможаце адчуць каларыт эпохі і стыль жыцця філаматаў і філарэтаў.
Акуніцеся ў свет асацыяцый, мастацтва ды рамантыкі!
Уваход: 2000 руб.