Пачаўся свабодны продаж валюты. Аднак далёка не ўсе банкі выставілі даляры і еўра. Супярэчлівыя навіны з розных кутоў Мінска. На вакзале валюты няма, але некаторыя абменнікі ў горадзе гатовыя прадаць колькі заўгодна валюты.

Напрыклад, «Белсвісбанк» прадае ў адныя рукі не больш за $3000, але пашпарт пры куплі не трэба. Чэргаў няма, але людзі набываюць валюту актыўна.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?