Па аб’ёме наступстваў новы пакет перавышае «антырэвалюцыйны» пакет 2005 года. На жыццё ўсяго грамадства паўплывае наданне надзвычайных паўнамоцтваў Камітэту дзяржаўнай бяспекі.

Зараз супрацоўнікі КДБ будуць канчаткова выведзеныя з-пад кантролю іншых органаў і будуць надзеленыя ў звычайны час паўнамоцтвамі, характэрнымі для надзвычайнага становішча. Напрыклад, яны атрымаюць права ўрывацца ў хаты і офісы ў любы час дня і ночы
(гл. тэкст паправак ніжэй). Для недзяржаўных арганізацый, безумоўна, вялікую небяспеку тоіць тое, што ад цяпер атрыманне замежнага фінансавання будзе разглядацца як крымінальнае злачынства.
Для палітычнага жыцця ў цэлым самае вызначальнае — далейшая крыміналізацыя масавых акцый пратэсту.
Канстытуцыйнае права на свабоду сходу траціць усялякі сэнс. Ва ўмовах, калі атрымаць дазвол на правядзенне акцый пратэсту ў краіне даўно немагчыма, пратэсты атрымліваюцца фактычна забароненымі як такія. Калі раней Беларусь была падобная да Савецкай Польшчы, цяпер яна больш падобнай да Савецкай Румыніі.
Змены ў законы пра партыі, грамадскія арганізацыі і ў Крымінальны кодэкс ужо патаемна прынятыя. Змены ў Закон пра органы дзяржбяспекі ўнесеныя на разгляд палаты.

«Новыя нормы фактычна прыдаюць законны характар тым практыкам, якія былі ўжытыя ў дачыненні да ўдзельнікаў Плошчы і Алеся Бяляцкага», — мяркуе юрыст Юрый Чавусаў.

Сапраўды, улады проста ўзаконьваюць тыя нормы, якія і без таго ўжывалі. Але факт спешнага, таямнічага прыняцця гэтых змен паказвае, што ўлады баяцца сацыяльнага выбуху больш, чым калісьці, і спадзяюцца толькі на рэпрэсіі. Новыя нормы яшчэ больш аддаляюць краіну ад еўрапейскіх стандартаў прававой дзяржавы і будуць негатыўна ўспрынятыя патэнцыйнымі замежнымі інвестарамі: новаўвядзенні робяць кожнага грамадзяніна, у тым ліку бізнэсоўца, менш абароненым.

Заўтра асноўныя праваабрончыя арганізацыі маюць выступіць з заявай пратэсту. Яны будуць патрабаваць, каб Аляксандр Лукашэнка не падпісваў паправак, якія цэментуюць дыктатуру ў краіне, аднак мала хто верыць у поспех такога пратэсту.
Вось поўны тэкст унесеных паправак, а ніжэй знойдзеце частку паправак у Закон пра органы дзяржбяспекі.

Праект

Унесены Саветам Міністраў

Рэспублікі Беларусь

ЗАКОН РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь

Прыняты Палатай прадстаўнікоў

Ухвалены Саветам Рэспублікі 3 кастрычніка 2011 г.

Артыкул 1. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 4 кастрычніка 1994 года «Аб грамадскіх аб’яднаннях» у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 19 ліпеня 2005 года (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1994 г., № 29, арт. 503; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2005 г., № 120, 2/1133) наступныя дапаўненні:

1. Артыкул 7 дапоўнiць часткай трэцяй наступнага зместу:

«Дзейнасць грамадскіх аб’яднанняў, саюзаў, скіраваная на садзейнічанне прадстаўленню замежнымі дзяржавамі грамадзянам Рэспублікі Беларусь ільгот і пераваг у сувязі з палітычнымі, рэлігійнымі поглядамі або нацыянальнай прыналежнасцю ў парушэнне заканадаўства, забараняецца».

2. У артыкуле 21:

пасля часткi пятай дапоўнiць артыкул часткай наступнага зместу:

«Рэспубліканскім і мясцовым грамадскім аб’яднанням, іх саюзам забараняецца захоўваць грашовыя сродкі, каштоўныя металы і іншыя каштоўнасці ў банках і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыях, якія знаходзяцца на тэрыторыі замежных дзяржаў»;

часткі шостую і сёмую лічыць адпаведна часткамі сёмай і восьмай.

Артыкул 2. Унесці ў артыкул 24 Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1994 года «Аб палітычных партыях» у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 19 ліпеня 2005 года (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1994 г., № 30, арт. 509; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2005 г., № 120, 2/1132) наступныя змяненні і дапаўненні:

у частцы трэцяй:

у абзацы другiм словы «і арганізацый» замяніць словамі «замежных арганізацый»;

пасля абзаца другога дапоўніць частку абзацамі наступнага зместу:

«арганізацый з замежнымі інвестыцыямі;

арганізацый, якія атрымлівалі цягам года, што папярэднiчае дню ўнясення ахвяравання, замежную бязвыплатную дапамогу ад замежных дзяржаваў, замежных арганізацый, міжнародных арганізацый, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, а таксама ад ананімных ахвярадаўцаў, калі атрыманая гэтымі арганізацыямі замежная бязвыплатная дапамога не была імі вернутая якія замежным дзяржавам, замежным арганізацыям, міжнародным арганізацыям, замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства, якія далі яе, або ў выпадку немагчымасці вяртання не была пералічаная (перададзеная) у даход дзяржавы да дня ўнясення ахвяравання палітычнай партыі»;

абзацы трэці — шосты лічыць адпаведна абзацамі пятым — восьмым;

частку восьмую выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«Грашовыя сродкi i iншая маёмасць, атрыманыя палітычнымі партыямі, саюзамі і створанымі імі юрыдычнымі асобамі з крыніц, забароненых гэтым артыкулам, павінныя быць перададзеныя ў даход дзяржавы. Пры адмове ад добраахвотнай перадачы гэтыя сродкі і маёмасць спаганяюцца ў даход дзяржавы ў судовым парадку па заяве дзяржаўных органаў, якiя ажыццяўляюць дзяржаўны кантроль за мэтавым выкарыстаннем замежнай бязвыплатнай дапамогі».

Артыкул 3. Унесці ў Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь ад 9 лiпеня 1999 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 1999 г., № 76, 2/50; 2006 г., № 1, 2/1168) наступныя змяненні і дапаўненні:

1. У абзацы першым часткi 1 артыкула 293 слова «маёмасці» замяніць словамі «маёмасці або».

2. Артыкул 356 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«Артыкул 356. Здрада дзяржаве

1. Выдача замежнай дзяржаве, замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь, а таксама звестак, якiя з’яўляюцца дзяржаўнымі таямніцамі іншых дзяржаваў, перададзенымі Рэспубліцы Беларусь у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, альбо шпіянаж, альбо агентурная дзейнасць, альбо пераход на бок ворага падчас вайны або ўзброенага канфлікту, альбо іншае аказанне дапамогі замежнай дзяржаве, замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку ў правядзенні дзейнасці на шкоду нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, наўмысна здзейсненыя грамадзянінам Рэспублікі Беларусь (здрада дзяржаве), — караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад сямі да пятнаццаці гадоў.

2. Дзеянні, прадугледжаныя часткай 1 гэтага артыкула, спалучаныя з забойствам, караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад дзесяці да дваццаці пяці гадоў, або пажыццёвым зняволеннем, або смяротным пакараннем з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі.

Заўвага. Асоба, якая ўчыніла дзеянні, прадугледжаныя часткай 1 гэтага артыкула, а таксама артыкуламі 3561, 358 і 3581 гэтага Кодэкса, вызваляецца ад крымінальнай адказнасці, калі яна добраахвотна заявіла дзяржаўным органам аб учыненых ёй дзеяннях, спыніла дзейнасць на шкоду нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь і аказала садзейнічанне ў прадухіленні шкодных наступстваў».

3. Дапоўнiць Кодэкс артыкулам 3561 наступнага зместу:

«Артыкул 3561. Наладжванне супрацоўніцтва са спецыяльнай службай, органам бяспекі або разведвальным органам замежнай дзяржавы

Наладжванне грамадзянінам Рэспублікі Беларусь супрацоўніцтва на канфідэнцыйнай аснове са спецыяльнай службай, органам бяспекі або разведвальным органам замежнай дзяржавы пры адсутнасці прыкмет здрады дзяржаве караецца арыштам на тэрмін да шасці месяцаў або пазбаўленнем волі на тэрмін да двух гадоў».

4. Артыкул 358 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«Артыкул 358. Шпіянаж

Перадача, выкраданне, збіранне або захоўванне з мэтай перадачы замежнай дзяржаве, замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку звестак, якiя з’яўляюцца дзяржаўнай таямніцай Рэспублікі Беларусь, а таксама звестак, якiя з’яўляюцца дзяржаўнымі таямніцамі іншых дзяржаваў, перададзеных Рэспубліцы Беларусь у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, учыненыя замежным грамадзянінам або асобай без грамадзянства, караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад сямі да пятнаццаці гадоў».

5. Дапоўнiць Кодэкс артыкулам 3581 наступнага зместу:

«Артыкул 3581. Агентурная дзейнасць

Вярбоўка грамадзяніна Рэспублікі Беларусь або іншыя дзеянні, учыненыя замежным грамадзянінам або асобай без грамадзянства ў мэтах правядзення дзейнасці на шкоду нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад сямі да пятнаццаці гадоў».

6. Дапоўнiць Кодэкс артыкуламі 3692 і 3693 наступнага зместу:

«Артыкул 3692. Атрыманне замежнай бязвыплатнай дапамогі ў парушэнне заканадаўства Рэспублікі Беларусь

Атрыманне, а таксама захоўванне, перамяшчэнне замежнай бязвыплатнай дапамогі для ажыццяўлення экстрэмісцкай дзейнасці ці іншых дзеянняў, забароненых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, або фінансавання палітычных партый, саюзаў (асацыяцый) палітычных партый, падрыхтоўкі або правядзення выбараў, рэферэндумаў, адклiкання дэпутата, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, арганізацыі або правядзення сходаў, мітынгаў, вулічных шэсцяў, дэманстрацый, пікетавання, забастовак, вырабу або распаўсюджання агітацыйных матэрыялаў, правядзення семінараў або іншых формаў палітычнай і агітацыйна-масавай работы сярод насельніцтва, учыненыя на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні, караюцца штрафам, або арыштам на тэрмін да трох месяцаў, або абмежаваннем волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленнем волі на тэрмін да двух гадоў.

Артыкул 3693. Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў

Публічныя заклікі да правядзення сходу, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі або пікетавання з парушэннем усталяванага парадку іх арганізацыі або правядзення, альбо ўцягванне асобы ва ўдзел у такіх масавых мерапрыемствах шляхам гвалту, пагрозы прымянення гвалту, падману або выплаты ўзнагароды, альбо іншая арганізацыя або правядзенне такіх масавых мерапрыемстваў, калі іх правядзенне пацягнула па неасцярожнасці гібель людзей, учыненне цяжкага цялеснага пашкоджання адной або некалькім асобам або прынясенне шкоды ў буйным памеры пры адсутнасці прыкмет злачынстваў, прадугледжаных артыкуламі 293 і 342 гэтага Кодэкса, караюцца арыштам на тэрмін да шасці месяцаў, або абмежаваннем волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін.

Заўвага. Буйным памерам шкоды ў гэтым артыкуле прызнаецца памер шкоды, які ў пяцьсот і больш разоў перавышае памер базавай велічыні, усталяваны на дзень учынення злачынства».

Артыкул 4. Унесці ў артыкул 182 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь ад 16 лiпеня 1999 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2000 г., № 77–78, 2/71; 2003 г., № 8, 2/922; 2006, № 9, 2/1192; 2008 г., № 277, 2/1547) наступныя дапаўненні:

частку 7 пасля лiчбаў «342," дапоўніць лічбамі «3692,«;

частку 8 пасля лiчбаў «349 — 355," дапоўніць лічбамі «3693,».

Артыкул 5. Частку чацвёртую артыкула 481 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь ад 11 лютага 2000 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2000 г., № 25, 2/145; 2010 г., № 5, 2/1649) дапоўніць пунктамі 41 і 71 наступнага зместу:

«41) арганізацыям, што атрымлівалі цягам года, якi папярэднiчае дню ўнясення ахвяравання, замежную бязвыплатную дапамогу ад замежных дзяржаваў, замежных арганізацый, міжнародных арганізацый, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, а таксама ад ананімных ахвярадаўцаў, калі атрыманая гэтымі арганізацыямі замежная бязвыплатная дапамога не была імі вернутая замежным дзяржавам, замежным арганізацыям, міжнародным арганізацыям, замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства, якія далі яе, або ў выпадку немагчымасці вяртання не была пералічаная (перададзеная) у даход дзяржавы да дня ўнясення ахвяраванні ў выбарчыя фонды;

«71) арганізацыям, зарэгістраваным ва ўсталяваным парадку менш чым за адзін год да дня ўнясення ахвяравання».

Артыкул 6. Унесцi ў Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях ад 21 красавіка 2003 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2003 г., № 63, 2/946; 2010 г., № 300, 2/1750) наступныя змяненні:

1. У абзацы першым часткi 2 артыкула 23.23 словы «на мэты, забароненыя заканадаўствам," замяніць словамі „ў парушэнне заканадаўства“.

2. Артыкул 23.24 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

„Артыкул 23.24. Парушэнне заканадаўства аб замежнай бязвыплатнай дапамозе

1. Прадстаўленне замежным грамадзянінам або асобай без грамадзянства замежнай бязвыплатнай дапамогі на ажыццяўленне дзейнасці, забароненай заканадаўствам, цягне дэпартацыю з канфіскацыяй гэтай дапамогі.

2. Атрыманне, а таксама захоўванне, перамяшчэнне замежнай бязвыплатнай дапамогі для ажыццяўлення экстрэмісцкай дзейнасці ці іншых дзеянняў, забароненых заканадаўствам, альбо фінансавання палітычных партый, саюзаў (асацыяцый) палітычных партый, падрыхтоўкі або правядзення выбараў, рэферэндумаў, адклiкання дэпутата, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, арганізацыі або правядзення сходаў, мітынгаў, вулічных шэсцяў, дэманстрацый, пікетавання, забастовак, вырабу або распаўсюджання агітацыйных матэрыялаў, правядзення семінараў або іншых формаў палітычнай і агітацыйна-масавай работы сярод насельніцтва, калі ў гэтых дзеяннях няма складу злачынства, цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад пяцiдзесяцi да двухсот базавых велічынь з канфіскацыяй гэтай дапамогі, а на юрыдычную асобу — да ста працэнтаў кошту замежнай бязвыплатнай дапамогі з канфіскацыяй гэтай дапамогі“.

3. Артыкул 23.34 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

„Артыкул 23.34. Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў

1. Парушэнне ўсталяванага парадку правядзення сходу, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі, пікетавання, а таксама публічныя заклікі да арганізацыі або правядзення сходу, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі, пікетавання з парушэннем усталяванага парадку іх арганізацыі або правядзення, калі ў гэтых дзеяннях няма складу злачынства, учыненыя ўдзельнікам такіх мерапрыемстваў, цягнуць папярэджанне, або накладанне штрафу ў памеры да трыццаці базавых велічынь, або адміністрацыйны арышт.

2. Парушэнне ўсталяванага парадку арганізацыі або правядзення сходу, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі, пікетавання, а таксама публічныя заклікі да арганізацыі або правядзення сходу, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі, пікетавання з парушэннем усталяванага парадку іх арганізацыі або правядзення, калі ў гэтых дзеяннях няма складу злачынства, учыненыя арганізатарам такіх мерапрыемстваў, цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад дваццацi да сарака базавых велічынь або адміністрацыйны арышт.

3. Дзеянні, прадугледжаныя часткамі 1 і 2 гэтага артыкула, учыненыя паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні, цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад дваццаці да пяцідзесяці базавых велічынь або адміністрацыйны арышт.

4. Дзеяннi, прадугледжаныя часткай 1 гэтага артыкула, учыненыя за ўзнагароджанне, цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад трыццаці да пяцідзесяці базавых велічынь або адміністрацыйны арышт.

5. Дзеяннi, прадугледжаныя часткай 2 гэтага артыкула, якія суправаджаюцца выплатай узнагароды за ўдзел у сходзе, мітынгу, вулічным шэсці, дэманстрацыі, пікетаванні, цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад сарака да пяцідзесяці базавых велічынь або адміністрацыйны арышт, а на юрыдычную асобу — ад двухсот пяцiдзесяцi да пяцісот базавых велічынь“.

Артыкул 7. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у чатырохмесячны тэрмін прыняць меры, неабходныя для рэалізацыі палажэнняў гэтага Закона.

Артыкул 8. Гэты Закон уступае ў сілу праз дзесяць дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

* * *

Аказваецца, яшчэ 30 верасня Савет Міністраў Беларусі ціха і неўзаметку ўнёс у айчынны „парламент“ законапраект „Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь“ Аб органах дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь», паведамляе ў сваім блогу chudentsov

Тэкст дакумента толькі сёння з’явіўся на афіцыйным сайце Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі. Цікава, піша chudentsov, што ніводнае з дзяржаўных СМІ, што звычайна акуратна публікуюць навіны «заканадаўства», гэтым разам не паспяшалася пацешыць аўдыторыю «выдатнай» ініцыятывай Саўміна.

Пасля знаёмства з ім становіцца зразумелым, чаму аўтары гэтага законапраекта не захацелі яго шырокага абмеркавання ў сродках масавай інфармацыі. Вось толькі некалькі цытат з новага закона…

***

арт. 16.

… Аб раненні або смерці асобы з прычыны прымянення фізічнай сілы, спецыяльных сродкаў, баявой і спецыяльнай тэхнікі, прымянення (выкарыстання) зброі органам дзяржаўнай бяспекі неадкладна паведамляецца пракурору.

Супрацоўнік органаў дзяржаўнай бяспекі не нясе адказнасці за шкоду, прычыненую ў сувязі з прымяненнем фізічнай сілы
,

спецыяльных сродкаў, баявой і спецыяльнай тэхнікі, ужываннем (выкарыстаннем) зброі ў прадугледжаных гэтым Законам і іншымі заканадаўчымі актамі выпадках, калі ён дзейнічаў ва ўмовах абгрунтаванай прафесійнай рызыкі. …

* * * :арт. 14 «Правы органаў дзяржбяспекі»

… Уваходзіць бесперашкодна пры неабходнасцi з пашкоджаннем устройстваў (якiя зачыняюцца) і іншых прадметаў, у любы час сутак у жылыя памяшканні ці іншыя законныя ўладанні фізічных асоб, у памяшканнi i (або) iншыя аб’екты дзяржаўных органаў i iншых арганiзацый
(за выключэннем памяшканняў i iншых аб’ектаў дыпламатычных, консульскiх i iншых прадстаўнiцтваў замежных дзяржаў, міжнародных арганізацый, якія карыстаюцца ў адпаведнасці з міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь дыпламатычным iмунiтэтам, i памяшканняў, у якiх пражываюць супрацоўнiкi гэтых прадстаўнiцтваў, арганiзацый i iх сем’i) i аглядаць iх пры пераследаваннi асоб, якія падазраюцца ў здзяйсненні злачынства, альбо пры наяўнасці дастатковых падстаў меркаваць, што яно здзяйсняецца або здзейснена злачынства або знаходзiцца асоба, якая схавалася ад органаў, якія вядуць крымінальны працэс…

* * *

… Ажыццяўляць меры па зашыфроўцы супрацоўнікаў органаў дзяржаўнай бяспекі і іх дзейнасці з выкарыстаннем у гэтых мэтах сведчанняў прыналежнасці да дзяржаўных органаў і іншых арганізацый, вырабляць і выкарыстоўваць у мэтах легендавання асобы супрацоўніка, дзейнасці і прылады падраздзяленняў органаў дзяржаўнай бяспекі, іх памяшканняў і транспартных сродкаў, правядзення аператыўна-вышуковых і іншых мерапрыемстваў дакументы дзяржаўных органаў і іншых арганізацый, а таксама ажыццяўляць у гэтых мэтах іншыя меры зашыфроўкі…

* * *

Арт. 16–2. Прымяненне спецсродкаў

… Супрацоўнікі органаў дзяржаўнай бяспекі ўжываюць кайданкі, гумовыя палкі, сродкі звязвання, спецыяльныя хімічныя рэчывы, светлагукавыя прылады адцягваючага дзеяння, прылады для адкрыцця памяшканняў, прылады для прымусовага спынення транспартных сродкаў і іншыя спецыяльныя сродкі, у тым ліку службовых жывёл, у выпадку:

адбiцця нападу на супрацоўнікаў органаў дзяржаўнай бяспекі ці іншых асоб;

вызвалення закладнікаў;

адбiцця нападу на будынкі, памяшканні, будынкі і (або) транспартныя сродкі незалежна ад іх прыналежнасці альбо для вызвалення захопленых аб’ектаў;

стрымання непадпарадкавання або супраціву законным патрабаванням супрацоўнікаў органаў дзяржаўнай бяспекі або іншых асоб, якiя выконваюць службовыя абавязкі ці грамадзянскі абавязак па забеспячэнні грамадскага парадку, папярэджанні і спыненні злачынстваў і адміністрацыйных правапарушэнняў;

затрымання і дастаўлення ў органы дзяржаўнай бяспекі або органы ўнутраных спраў падазраваных (абвінавачваных) у здзяйсненні злачынстваў асоб, у дачыненні да якіх вядзецца адміністрацыйны працэс, калі яны аказваюць непадпарадкаванне або супраціў, а таксама канваіравання і ўтрымання асоб, падвергнутых дэпартацыi або высылцы, асоб, затрыманых па непасрэдна ўзніклым падазрэнні ў здзяйсненні злачынства, асоб, заключаных пад варту, калі яны аказваюць непадпарадкаванне або супраціў альбо маюцца падставы меркаваць, што яны могуць здзейсніць уцёкі альбо прычыніць шкоду навакольным ці сабе;

спынення масавых беспарадкаў i групавых парушэнняў грамадскага парадку або дзеянняў, накіраваных на пашкоджанне і (або) знішчэнне маёмасці;

прыпынку транспартнага сродку, вадзіцель якога не падпарадкоўваецца загадзя відавочным для яго законным і неаднаразовым патрабаванням супрацоўнікаў органаў дзяржаўнай бяспекі аб прыпынку транспартнага сродку;

ў іншых выпадках, вызначаных Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь…

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?