Рамана Пратасевіча не дапусцілі да выбараў у Моладзевую палату пры Мініскім гарадскім савеце дэпутатаў. Як паведаміў школьнік, яго заяўку не размясцілі на сайце для галасавання.

5 снежня ў інтэрнэце з’явіліся анкеты кандыдатаў. Але сярод іх сваю Раман не знайшоў. Адміністратар сайта паведаміў, што нібыта не паспеў усе заяўкі размясціць. Паабяцаў абнуліць галасаванне і дадаць яго інфармацыю. Але далей слоў справа не пайшла. А Раману ў другі раз адказалі, што ён заяўку і не падаваў увогуле.

Юнак адзначае, што заяўка падаў своечасова. І яна была нейтральнай па змесце — нічога правакацыйнага не пісаў. Таму не думае, што прычына ў ёй.

Але пасля гэтага ў яго была паўтарыгадзінная размова з галоўным спецыялістам упраўлення ідэалагічнай праца Камітэта адукацыі Мінгарвыканама. А адміністрацыі школы параілі паставіць юнака на спецыяльны ўлік

«за схільнасць да ўдзелу ў дэструктыўных арганізацыях».

Моладзевая палата Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў з’яўляецца кансультацыйным органам пры Мінскім гарадскім Савеце дэпутатаў па пытаннях рэалізацыі дзяржаўнай моладзевай палітыкі ў сталіцы. Выбара праходзяць у два этапы. Першы — у выглядзе праймарыз з 5 па 9 снежня. У выніку абяруць па тры пераможцы ў кожнай выбарчай акрузе. На другім этапе пераможцы будуць праводзіць агітацыю сярод школьнікаў свайго раёна, вынікам чаго стане галасаванне 24 снежня. Абраць плануюць 57 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?