У Мінску, на сядзібе БеларускагаУ кнігу ўвайшлі матэрыялы канферэнцыі, прысвечанай юбілею паэта, які дагэтуль для шматлікіх аматараў паэзіі застаецца загадкай.ПЭН-цэнтра , прэзентавалі кнігу «Па ступенях святла», прысвечаную90-годдзю паэта Веніяміна Блажэннага.
Веніямін Блажэнны не быў нумарам першым у беларускай ці расейскай літаратуры — ягоныя сучаснікі не маглі прачытаць яго вершаў, пра яго ведала толькі абмежаванае кола чытачоў. У
Дагэтуль невырашальным застаецца пытанне: лічыць Блажэннага расейскім альбо беларускім паэтам.Ён нарадзіўся ў Аршанскім уездзе ў 1921 годзе, амаль усё жыццё пражыў у Мінску. Але вершы ў Блажэннага — расейскамоўныя, што шмат каму не дазваляе прылічыць яго да беларускіх паэтаў.
«Мне, як беларускаму паэту, вельмі шкада рабіць такі вялікі падарунак расейскай літаратуры. — кажа Андрэй Хадановіч. — Блажэнны мог бы стаць часткай гарадскога міфа Мінска, як гэта адбылося з харкаўскім паэтам Барысам Чычыбабіным».
Канешне, такой папулярнасці, якую атрымалі ў
высокія філасофскія матэрыі спалучаюцца з часам вельмі натуралістычнымі сцэнамі ды непрыхаваным эратызмам, усё ж такі знайшлі сваіх прыхільнікаў. Пра талент Блажэннага гаворыць хаця б тое, што расійскія паэты яшчэ ў савецкія часы прыязджалі да яго ў Мінск як на паломніцтва.
«Па ступенях святла» — гэта першая падборка навуковых тэкстаў, якія створаць неабходны фундамент для тых, хто захоча вывучаць спадчыну Веніяміна Блажэннага.
Веніямін Блажэнны (сапраўднае прозвішча Айзенштадт) нарадзіўся 15 кастрычніка 1921 года ў вёсцы Копысь, Аршанскага ўезда. Пачаў пісаць вершы ў 1943 годзе, але першы ягоны зборнік убачыў свет толькі ў
Некалькі вершаў паэта ў перакладзе Марыі Мартысевіч былі надрукаваныя ў
Радавод
Бацька мой Міхл Айзенштат быў галоўным дурнем мястэчка.
Душу, казаў гэты вар’ят, мае воўк і мае авечка.
Душу, ён даводзіў нам, маюць камар і муха,
І лахманы апранаў з усмешкай ад вуха да вуха.
Калі плача ў полі жыд па скалечанай шаўцы,
Нашто яму лаўка, скажы, нашто яму гандаль у лаўцы?
І бацька не гандляваў, не абвешваў на рынку,
Ён потам сваім здабываў кожную хлеба скарынку.
— О, гэтая доля горкая — ад пасеву да абмалоту!
Бацька стаіць на задворках і ўпотайкі корміць котак.
І неўпрыкмет нагой
Глядзіць
— Ах, Мішка, Міхеле дэр нар*, — адкуль ты такі, нябога?
Меў бацька шчаслівы дар — быць абраннікам Бога.
Меў бацька ўсім нам наўздзіў адзіны закон — сумленне.
……………………………………………………………………………………
І гэтым ён спарадзіў маё пра яго маленне.
9–10 верасня 1964
Добрыя нябожчыкі
Ціха ў пакоі.
Так ціха,
Нібы нябожчыкі дамовіліся маўчаць.
— І маўчаць,
Пазяхаючы.
— Шчоўкаюць даўгія зубы.
Кропля з крана —
Нібы дзяўчынка,
Што наступіла абцасікам на звонкую прыступку.
Надыходзіць дрымота —
Вялікі слон,
У вазеліне
Пяшчотнага сырога цяпла…
Запамарока…
Хуткі стук,
Нібы дзяўчынка
Паслізнулася на прыступцы…
Дзяўчынка, дзе ты?..
……………………………………………
Сяджу,
Забыўшыся цікам
Мурынскага шаленства…
Скрозь мяне,
Скрозь сцены і свет
Цурчыць струмень
Блакітнай Моўчы.
1940