Улада3838

Улады пачынаюць вайну з талеркамі

Ліда: уладальнікам спадарожнікавых талерак пагражаюць штрафамі. Падрыхтоўка да адкрыцьця «ТВ БелСАТ»?

У Лідзе мясцовыя ўлады пад пагрозай штрафу патрабуюць, каб жыхары здымалі спадарожнікавыя антэны.

Штраф у 15 базавых велічыняў (465 тыс. рублёў) і прымусовая ліквідацыя антэны — вось што пагражае ўладальнікам спадарожнікавых талерак у Лідзе, калі яны не падпарадкуюцца патрабаваньню камунальнікаў і не прыбяруць іх самі з дамоў і дахаў. Такія аб’явы ЖЭСы гораду разьвесілі па пад’ездах ва ўсіх мікрараёнах. Як расказаў радыё «Рацыя» мясцовы жыхар Сяргей Коваль, перад гэтым кожнага з уладальнікаў антэнаў ЖЭСы папярэджвалі асабіста.

Коваль: "Спачатку патэлефанавалі з ЖЭСу дахаты: "Вы ведаеце, спадарожнікавая талерка — незаконная, прыйдзіце да нас у ЖЭС, мы вам дамо папярэджаньне". Я кажу: "Ды вы што?! З глузду зьехалі?!". Тады яны кажуць, што талеркі будуць здымацца прымусова, і нам будзе выпісаны штраф, прыкладна 700 даляраў. Пасьля па ўсіх пад’ездах наляпілі аб’яваў, каб здымалі антэны. Гэта па ўсім горадзе".

Як расказала «Рацыі» супрацоўніца аднаго з ЖЭСаў, распараджэньне пра ліквідацыю спадарожнікавых талерак прыйшло ад Лідзкага жыльлёва-рамонтнага эксплюатацыйнага прадпрыемства за подпісам намесьніка дырэктара Віктара Вайтулевіча. Пасьля гэтага супрацоўнікі ЖЭСаў абышлі ўсе дамы і перапісалі ўладальнікаў антэнаў. Сяргей Коваль упэўнены, што такім чынам мясцовыя ўлады ня хочуць дапусьціць прыёму незалежнага беларускага спадарожнікавага тэлеканалу "БЕЛСАТ", які плянуе пачаць вяшчаньне ўвосень.

Коваль: "Я так думаю, што гэта яны на асобным рэгіёне вырашылі "абкатаць", паглядзець на рэакцыю насельніцтва напярэдадні запуску новага спадарожнікавага беларускага каналу, які будзе вяшчаць з-за мяжы на Беларусь. Калі мы гэтую "пілюлю" праглынём, то такая практыка распаўсюдзіцца на ўсю краіну".

Нягледзячы на пагрозы, паводле супрацоўніцы лідскага ЖЭСу, ніхто з жыхароў патрабаваньню камунальнікаў пакуль не падпарадкаваўся.

Каментары38

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў4

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў

Усе навіны →
Усе навіны

Сяргей Ціханоўскі прыедзе на фэст «Тутака» на Падляшшы10

Bild публікуе «сакрэтны спіс» зброі, якую Украіна просіць у Германіі6

У 2026 годзе беларусы будуць адпачываць меней, чым у гэтым годзе

Ціханоўская — Трампу: Лукашэнку трэба пакараць, а не заахвочваць40

Пажар у Пухавіцкім раёне, дзе загінулі ўнучка і бабуля, быў выкліканы падпалам1

Беларус знайшоў рэдкую манету. За яе даюць ужо 18 тысяч рублёў, але таргі працягваюцца6

22-гадовы каліновец Ціхан «Франц» Клюкач атрымаў кантузію3

25 гадоў таму быў выкрадзены тэлеаператар Дзмітрый Завадскі1

У Віцебску асвоілі будаўніцтва тэхнічнага флота: зрабілі ўласны цеплаход4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў4

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць