Delfi

Delfi

Вальдэмар Тамашэўскі, лідар палітычнай партыі «Выбарчая акцыя палякаў Літвы» і адзін з кандыдатаў на пасаду літоўскага прэзідэнта, у інтэрв'ю Delfi сказаў, што ў выпадку абрання ягоны першы афіцыйны замежны візіт быў бы ў Мінск.

Ён патлумачыў гэта тым, што для Літвы вельмі важнае супрацоўніцтва з Беларуссю.

«Літва ў супрацоўніцтве з Беларусьсю можа атрымаць шмат выгадаў, напрыклад, з гледзішча транзіту беларускіх грузаў праз Клайпедскі порт. Тым не менш, мы можам шмат страціць, калі прытрымлівацца, я б сказаў, ваеннай рыторыкі», — сказаў ён.

Вось толькі рэйтынг Тамашэўскага мізэрны. Паводле Delfi, за яго гатовы прагаласаваць усяго 1,9% выбарцаў. Гэта сёмае месца з дзевяці кандыдатаў.

Лідзіруюць эканаміст і банкір Гітанас Науседа (ягоны рэйтынг 27,9%). На другім месцы кансерватар Інгрыда Шыманіце — 24,8%, на трэцім — прэм'ер Саўлюс Сквярняліс (14,5%).

Першы тур — 12 мая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0