Аляксандр Лукашэнка падчас візіту на «Карэлічы-лён» расказаў работнікам прадпрыемства, як сям'я прэзідэнта ЗША Дональда Трампа адрэагавала на падарункі з Беларусі. Такі сюжэт з'явіўся ў эфіры АНТ.
«Мы ўмеем добрыя тканіны рабіць. Я нядаўна жонцы прэзідэнта ЗША перадаў вырабы з ільну. Яны ахкаюць і вохкаюць і пытаюцца, дзе гэта можна купіць. Гэта кажа аб тым, што мы не ўмеем прадаваць свой тавар. Давядзецца вучыць тых, хто павінен гэтым займацца», — заявіў Лукашэнка.
Ільняны абрус Меланіі Трамп мусіў перадаць дарадца прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джон Болтан, які, праўда, быў неўзабаве адпраўлены ў адстаўку.