Пасол Беларусі ў Аўстрыі і Славеніі па сумяшчальніцтве Алена Купчына пакідае сваю пасаду. Пра гэта паведамляе пасольства Аўстрыі ў Мінску на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Як піша дыпламатычнае ведамства, Алена Купчына застанецца ў Вене і пяройдзе працаваць у АБСЕ, дзе зойме пасаду ў сакратарыяце.

Алена Купчына была прызначаная паслом у Аўстрыі ў снежні 2016 года. У сакавіку 2017 года Беларусь вылучала Алену Купчыну на пасаду генеральнага сакратара АБСЕ. Але шэраг краін Захаду адмовіліся падтрымаць Купчыну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0