Трамп аб паводзінах Кітая ў гісторыі з каранавірусам: Я не думаю, што яны спецыяльна гэта зрабілі
Пандэмія COVID-19 стала не вынікам злога намеру або наўмысных дзеянняў, хутчэй за ўсё, яна ўзнікла з-за некампетэнтнасці або памылкі кітайскага боку, заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у інтэрв'ю Fox News.
«Яны зрабілі жахлівую рэч. Я не думаю, што яны спецыяльна гэта зрабілі, але гэта было зроблена, магчыма, з-за некампетэнтнасці. Магчыма, што гэта вырвалася вонкі, а яны не ведалі, як сказаць пра гэта», — заявіў прэзідэнт ЗША.

Каментары