Яшчэ адзін палітык паведаміў аб сваім намеры ўзяць удзел у прэзідэнцкіх выбарах, якія адбудуцца ў жніўні. Пра свае планы паведаміў Андрэй Дзмітрыеў, сустаршыня «Гавары праўду».
«Я, Андрэй Дзмітрыеў, іду ў прэзідэнты, каб дзяржава чула людзей, а людзі не баяліся казаць тое, што думаюць», — адзначыў палітык.
Узначаліць яго штаб Таццяна Караткевіч, якая балатавалася ад грамадзянскай кампаніі ў 2015 годзе.

Каментары