У Беларусі 8 мая працягваюцца затрыманні і выклікі ў міліцыю тых, хто падтрымлівае гомельскага блогера Сяргея Ціханоўскага і ўдзельнікаў акцый пратэсту ў Брэсце, паведамляе «Брэсцкая газета».
На 14.00 пятніцы вядома пра затрыманне актывістаў руху супраць акумулятарнага завода Уладзіміра Мароза, Юрыя Калько і Дзяніса Малышэнкі. Па словах жонкі Юрыя Калько, яе мужа затрымалі за ўдзел у акцыі пратэсту ў Брэсце ў суботу 2 мая, якую блогер Сяргей Ціханоўскі праводзіў у падтрымку праціўнікаў завода АКБ, якія на сутках у ізалятары.
Пасля 15.00 стала вядома пра затрыманне Дзмітрыя Астапука.
Каментары