Грамадства22

У Гродне затрымалі і асудзілі двух удзельнікаў сустрэчы з блогерам Ціханоўскім

Кіраўнік фрык-тэатра «Гексаген» рэжысёр Васіль Калач быў затрыманы 8 мая каля свайго дома на вуліцы Белыя Росы ў Гродне. Прычына — удзел у сустрэчы 26 красавіка, якую арганізаваў у парку Жылібера аўтар блога «Страна для жизни» Сяргей Ціханоўскі, піша Hrodna.life.

Жонка рэжысёра Таццяна Калач паведаміла ў рэдакцыю Hrodna.life аб магчымым затрыманні яшчэ раніцай. Іншых здагадак, што магло здарыцца з Васілём, у яе не было.

«Вася з раніцы пайшоў на працу прыкладна ў 8.00. Ён павінен быў дапамагчы брату на рынку і не дайшоў. Машына стаіць прыпаркаваная, тэлефон яго не адказвае, выключаны. Спрабавала тэлефанаваць у міліцыю — нічога не кажуць».

Верагодна, яго затрымалі з-за яго ўдзелу ў стрыме «Страна для жизни».

Васіля Калача забралі ў РАУС Ленінскага раёна на падставе артыкула 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях («Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў»). Праз некалькі гадзін яго асудзілі на 5 сутак арышту.

Вядома і пра іншыя затрыманні ўдзельнікаў сустрэчы ў Гродне.

Увечары 7 мая міліцыя забрала з кватэры грамадскага актывіста Аляксандра Лаўрэнцьева, піша «Гарадзенская вясна». Яго засудзілі да 7 сутак адміністрацыйнага арышту. Паведаміць, дзе і калі яго будуць судзіць, Лаўрэнцьеву не далі магчымасці.

Аляксандра Лаўрэнцьева судзілі па ўсёй верагоднасці таксама за ўдзел у сустрэчы з блогерам Ціханоўскім.

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Хакеісты мінскага «Дынама» пасля трэніроўкі з Лукашэнкам двойчы запар бязвольна саступілі. Сёння з 3:0 да 3:43

Хакеісты мінскага «Дынама» пасля трэніроўкі з Лукашэнкам двойчы запар бязвольна саступілі. Сёння з 3:0 да 3:4

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус расказаў, як новыя гандлёвыя тарыфы ЗША адбіліся на працы яго завода ў Тэхасе23

Стаяць на адной назе з кнігай на галаве ў памяць пра блакаду Ленінграда. Чыноўнікі запусцілі вельмі дзіўны чэлендж да 9 Мая41

Самыя халодныя і самыя ветраныя месцы Беларусі — праверце свой горад

Мэр украінскага Канатопа абвінаваціў улады Сумаў у арганізацыі ўзнагароджання вайскоўцаў10

ЦРУ правярала версію пра ўцёкі Гітлера ў Паўднёвую Амерыку праз 10 гадоў пасля яго смерці2

Павук паехаў да расійскага пасольства ў Вільні. Там у яго сцягнулі веласіпед і пачаліся разборкі37

«Не спраўляюцца ні навукоўцы, ні рыбакі». Беларусы вёдрамі ловяць гэту рыбу, якая распаўсюдзілася ў вадаёмах5

Названы самыя багатыя гарады свету4

Колькасць загінулых ад расійскага ўдару ў Сумах вырасла да 343

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хакеісты мінскага «Дынама» пасля трэніроўкі з Лукашэнкам двойчы запар бязвольна саступілі. Сёння з 3:0 да 3:43

Хакеісты мінскага «Дынама» пасля трэніроўкі з Лукашэнкам двойчы запар бязвольна саступілі. Сёння з 3:0 да 3:4

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць