Затрымалі аператара «Белсата» Аляксандра Баразенку, які ехаў на «антыпарад» у Бабруйск

Сувязі з аператарам няма, ягоны тэлефон недасяжны, піша БАЖ.
Раніцай 9 мая затрымалі аператара «Белсата» Аляксандра Баразенку. Пра гэта ён сам паведаміў рэдакцыі ў 8:49 раніцы. Зараз Баразенка знаходзіцца ў РАУС Марʼінай Горкі. Ягоны тэлефон недасяжны.
Адметна, што ў Аляксандра сёння дзень народзінаў.
Пасля 12-й гадзіны, акурат пасля сканчэння акцыі ў Бабруйску, Баразенку адпусцілі.
Каментары