Грамадства7878

Парад у Мінску быў поўнамаштабны, але амаль без гледачоў па-за трыбунамі

Сёння ў Мінску прайшоў вайсковы парад да 75-годдзя Перамогі. Усе іншыя краіны Еўропы і СНД адмянілі масавыя мерапрыемствы, каб не павялічваць рызыку заражэння людзей каранавірусам. Беларусь адзіная на кантыненце правяла парад. «Мы не можам іначай», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Вайскоўцы Расіі і Кітая, якія павінны былі ўдзельнічаць у парадзе, адмянілі свой удзел. Не прыехаў у Мінск і ніводны кіраўнік замежнай дзяржавы.

Частка гледачоў на трыбунах сядзелі ў масках. Варта адзначыць, што людзі на трыбунах былі рассаджаныя цесна, без выканання 2-метровай дыстанцыі, рэкамендаванай медыкамі на перыяд пандэміі. У масках сядзелі пераважна людзі маладзейшыя, тады як ветэраны пераважна абыходзіліся без масак.

Сам жа парад адбыўся ў поўным фармаце, з праходам вайскоўцаў і вайсковай тэхнікі, а таксама пралётам авіятэхнікі. Меў месца таксама выступ роты ганаровай варты.

Аляксандр Лукашэнка выступіў на парадзе па-руску, па-руску рапартавалі яму вайскоўцы, па-руску вялася і трансляцыя парада на дзяржаўных тэлеканалах.

У тэлетрансляцыі паказалі кадры, як Аляксандр Лукашэнка падпявае песні «День Победы».

Парад 2020 года сабраў нашмат менш гледачоў, чым звычайна. Былі запоўненыя трыбуны, але ўздоўж парапетаў на навакольных вуліцах стаялі толькі некалькі тысяч мінчукоў.

Вуліцы па маршруце парада былі амаль пустынныя, але дэлегацыі ўстаноў сталіцы запоўнілі трыбуны, разлічаныя на 11 тысяч гледачоў

А гэта кулуары парада. Так вялі падрыхтоўку:

Каментары78

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Сакрэтнае дзяржаўнае апытанне 2020 года — Бабарыка перад арыштам дагнаў Лукашэнку па рэйтынгу

Сакрэтнае дзяржаўнае апытанне 2020 года — Бабарыка перад арыштам дагнаў Лукашэнку па рэйтынгу

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп хоча прапанаваць Пуціну за спыненне вайны рэдказямельныя мінералы9

У Татарстане затрымалі «дыверсантаў» з дронамі. Аказалася, што гэта свае2

Археолагі настойваюць, каб у Беларусі забаранілі металашукальнікі4

У Літве ўрад аб'явіў бітву за ўраджай4

Трамп пагражае Пуціну «сур'ёзнымі наступствамі», калі той адмовіцца спыніць вайну пасля саміту на Алясцы11

«Белпол» паспрабуе зрабіць, каб у Германіі прыцягнулі да адказнасці бабруйскага садыста Шынвізэ15

У Беларусі ўжо зрабілі чатыры ўмацаваныя раёны3

У расійскім МЗС патлумачылі, з якой пазіцыяй Пуцін паедзе на Аляску5

У Польшчы трох беларусаў судзяць за падпалы гандлёвых цэнтраў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сакрэтнае дзяржаўнае апытанне 2020 года — Бабарыка перад арыштам дагнаў Лукашэнку па рэйтынгу

Сакрэтнае дзяржаўнае апытанне 2020 года — Бабарыка перад арыштам дагнаў Лукашэнку па рэйтынгу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць