На Брандэнбургскай браме ў Берліне з'явіліся словы падзякі за разгром нацызму. У тым ліку па-беларуску ФОТА

Акцыя, што адбылася 8 мая ўвечары, прымеркаваная да 75-гадавіны сканчэння Другой сусветнай вайны ў Еўропе. Cветлавой праекцыяй на галоўнай славутасці Берліна падзякавалі воінам краін-саюзніц за вызваленне ад нацызму.
«Позна ўвечары 8 мая 1945 года капітуляцыя ўступіла ў сілу. Гэтай праекцыяй Берлін хацеў бы праз 75 гадоў падзякаваць саюзнікам за вызваленне Еўропы ад нацыянал-сацыялізму», — сказана ў заяве арганізацыі Kulturprojekte Berlin, якая правяла гэтую акцыю.
Berlin dankt den Befreiern Europas vom Nationalsozialismus. #75jahrekriegsende #tagderbefreiung #8mai pic.twitter.com/tHXQiVeEG9
— Kulturprojekte Berlin (@kulturprojekteb) May 8, 2020
У тым ліку словы падзякі з'явіліся і на польскай, украінскай і беларускай мовах.

Каментары