Нягледзячы на пандэмію, працягваюцца спартовыя мерапрыемствы. На матчы «Дынама» Брэст — БАТЭ 20 мая прысутнічалі рэкордныя 4320 гледачоў. Фота Vera Eremova, Shutterstock.com.

Нягледзячы на пандэмію, працягваюцца спартовыя мерапрыемствы. На матчы «Дынама» Брэст — БАТЭ 20 мая прысутнічалі рэкордныя 4320 гледачоў. Фота Vera Eremova, Shutterstock.com.

«Эпідэміялагічная сітуацыя па COVID-19 (каранавіруснай інфекцыі) у Брэсце напружаная. У горадзе адзначаецца пік захворвання», — паведамляе Брэсцкі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.

Штодня з пнеўманіяй шпіталізуюцца больш за 100 гараджан, адзначаецца ў паведамленні. — На гарадскім узроўні медыцынская дапамога хворым на пнеўманію аказваецца ў Цэнтральнай гарадской бальніцы і Брэсцкай бальніцы №1. Месцаў для шпіталізацыі дастаткова.

Разам з тым, паводле санітарна-эпідэміялагічнай службы горада, нягледзячы на ​​інфармаванне ў СМІ, стаўленне часткі насельніцтва да прафілактычных мер недастаткова сур'ёзнае. Так, нават у крамах і ў грамадскім транспарце толькі частка людзей выкарыстоўваюць маскі.

Брэсцкі гарвыканкам і Брэсцкі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі настойліва рэкамендуюць насельніцтву Брэста абмежаваць наведванне месцаў масавага збору людзей, хаджэнне ў госці, не выязджаць у іншыя рэгіёны, звесці да мінімуму адхіленні ад жыццёва неабходных маршрутаў: на працу і назад, у краму і, пры неабходнасці, у аптэку.

Пры наведванні крамаў, гандлёвых цэнтраў, аптэк і іншых месцаў збору людзей выкарыстоўваць маскі, выконваць сацыяльнае дыстанцыяванне ў 1,5 м адно ад аднаго, карыстацца антысептыкамі, абавязкова выкарыстоўваць маскі ў грамадскім транспарце.

Пнеўманія развіваецца прыкладна ў 15% заражаных каранавірусам. Па колькасці пнеўманій можна вызначыць ступень распаўсюджвання інфекцыі.

Першымі «чырвонымі зонамі» па каранавірусе ў Беларусі былі Мінск і Віцебск. Пры адсутнасці каранцінных абмежаванняў каранавірус распаўсюдзіўся на іншыя рэгіёны краіны.

Наколькі можна меркаваць па тых звестках з месцаў, якія прыходзяць у «Нашу Ніву», у апошнія тыдні сітуацыя драматычна абвастрылася ў Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай абласцях.

У Брэсцкай вобласці першай плямай стаў Лунінец. Пасля стала вядома пра рост колькасці заражэнняў у Баранавічах і Пінску.

Поўная статыстыка захворвання на пнеўманіі і смерцяў ад іх у Беларусі не публікуецца з вясны. Міністэрства аховы здароўя не адказвала на пытанні журналістаў з 17 красавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0