Беларусь і Расія могуць вярнуцца да абмеркавання дарожных карт па паглыбленні інтэграцыі ў рамках саюзнай дзяржавы ў верасні — кастрычніку 2020 года. Пра гэта заявіў пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка, перадае карэспандэнт партала саюзнай дзяржавы.

Уладзімір Сямашка нагадаў, што ўрадамі, галіновымі міністэрствамі і ведамствамі разгорнута работа па падрыхтоўцы 30 дарожных карт па фарміраванні адзіных і аб'яднаных рынкаў саюзнай дзяржавы. Раней у выніку перамоваў бакі цалкам узгаднілі 28 дарожных карт. Не ўдалося дасягнуць дамоўленасцяў па пытаннях пра адзіную валюту, адзіны рынак газу і па кампенсацыі падатковага манеўру.

«Мінск гатовы ў любы момант сесці за стол перамоваў пры наяўнасці добрай волі нашых расійскіх партнёраў і сяброў. Думаю, што такі момант наступіць у верасні — кастрычніку гэтага года, калі мы павінны вярнуцца да напрацаваных дакументаў, у якія ўкладзена шмат інтэлекту, працы і часу. Натуральна, трэба трохі іх падкарэктаваць. Меркавалася, што яны пачнуць дзейнічаць ад 1 студзеня 2021, аднак праз прычыны, якія склаліся, гэтыя графікі пераносяцца. Але я лічу, што, зноў сеўшы за стол перамоваў, ужо з 1 студзеня 2022 года мы павінны стварыць нарматыўную базу і вырашыць праблемы па гэтых картах», — сказаў Уладзімір Сямашка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0