Жыхары Мінска, у чыіх кватэрах былі праблемы з якасцю вады, не будуць плаціць за ваду за чэрвень. Пра гэта журналістам паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Кухараў, перадае БелТА.

«Сітуацыя па пітным водазабеспячэнні ў Мінску знаходзіцца на пастаянным кантролі прэзідэнта. Па яго даручэнні ўрадам прынята рашэнне па вызваленні ад аплаты за паслугу водазабеспячэння за чэрвень жыхароў Мінска, у кватэры якіх паступала вада, што не адпавядала спажывецкім якасцям», — сказаў Уладзімір Кухараў.

Падрабязная інфармацыя пра тое, як менавіта будзе зроблены пераразлік, з'явіцца пазней. «Механізм прапрацоўваецца», — дадаў намеснік прэм'ер-міністра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0