Аперацыя па выратаванні чатырох качанят разгарнулася ў акваторыі Цнянскага вадасховішча раніцай 28 чэрвеня, паведамляе МНС.

Пра качанят, што трапілі ў пастку, паведаміў мінак. Работнікі МНС паехалі дапамагчы качкам.

Птушаняты апынуліся ў збудаванні з вадаспадам паблізу вуліцы Мірашнічэнкі, адкуль самі выбрацца не маглі. Побач з імі знаходзілася дарослая качка, магчыма, іх мама. Каля 10:00 качынае сямейства ўз'ядналася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0