Паводле Сусветнай метрыкі, па стане на раніцу 29 чэрвеня ў свеце зарэгістравана 10 249 307 выпадкаў каранавіруса, памерлі 504 462 чалавекі.

Найбольшая колькасць інфікаваных у ЗША, там зафіксаваны 2 637 077 выпадкаў каранавіруса, а памерлі 128 437 чалавек, з іх 285 — за ўчора. У Бразіліі зафіксавана 1345,2 тысячы выпадкаў каранавіруса, 555 чалавек памерлі ўчора. У Расіі каранавірус выяўлены ў 634,4 тысячы чалавек, 104 памерлі ўчора.

Усяго ў свеце за 28 чэрвеня зафіксавалі 163 172 новыя выпадкі каранавіруса.

За 28 чэрвеня памерлі ад каранавіруса 3 454 чалавекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0