У аўторак 30-градусная спёка сыдзе. Ноччу пераважна па заходняй палове, днём на большай частцы краіны — кароткачасовыя навальнічныя дажджы, пры навальніцах у асобных раёнах шквалістае ўзмацненне ветру і моцныя залевы, піша Tut.by.

Вецер зменіцца на заходні, паўночна-заходні, і ў Беларусь пачне паступаць больш халаднаватае паветра. Сярэднясутачная тэмпература наблізіцца да сваіх кліматычных значэнняў. У начныя гадзіны чакаецца +12…+18°С, максімальная тэмпература днём +20…+25°С, на паўднёвым усходзе на пару градусаў цяплей.

1 ліпеня раніцай і днём месцамі па краіне кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Ноччу +10…+15°С, днём +19…+25°С, на поўдні да +27°С.

У чацвер, 2 ліпеня, стане цяплей. З'явіцца больш аблокаў. Ноччу ў крайніх паўночна-заходніх, а днём і ў цэнтральных раёнах Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Днём +23…+29°С, на поўдні яна павысіцца да +30…+32°С.

3 ліпеня, у пятніцу, месцамі дажджы. Ноччу ад +12°С па паўночным захадзе да +20°С на паўднёвым усходзе Беларусі, максімальная днём +20…+27°С, у паўднёва-ўсходніх раёнах — каля +30°С.

У суботу і нядзелю ўсталюецца камфортнае надвор'е. Ападкаў чакаецца мала, толькі днём у нядзелю ў асобных раёнах магчымыя кароткія летнія дажджы. Ноччу +10…+16°С, у разгар дня +23…+28°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0