flickr.com

flickr.com

Былога прэм'ер-міністра Францыі Франсуа Фіёна прысудзілі да пяці гадоў (з іх тры умоўна) па справе аб растраце дзяржаўных сродкаў, паведамляе Le Figaro.

Жонку былога палітыка Пенелоп Фіён прысудзілі да трох гадоў умоўна як саўдзельніцу. Мужа і жонкі таксама аштрафавалі на 375 тысяч еўра кожнага.

З 1998-га па 2013-ы год жонка Фіёна і двое яго дзяцей працавалі яго памочнікамі, у тым ліку як дэпутата Нацыянальнай асамблеі. Фактычна ж яны не выконвалі ніякай працы.

Як піша AP, такім чынам сям'я атрымала больш за мільён еўра.

Акрамя штрафу, яны павінны будуць выплаціць атрыманыя падманным шляхам грошы. Фіёну таксама забаронена на працягу 10 гадоў займаць выбарныя пасады.

Суд не выдаў ордар на арышт Фіёна і яго жонкі, і яны пакінулі залу пасяджэнняў. Адвакаты будуць абскарджваць рашэнне суда.

Фіёну выставілі абвінавачванне ў сакавіку 2017 года, калі ў Францыі ішла прэзідэнцкая кампанія. Фіён быў кандыдатам ад правых і цэнтрыстаў, яго называлі фаварытам гонкі. Ён не стаў адмаўляцца ад удзелу ў выбарах з-за расследавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0