Вядучы СТБ Антон Мартыненка напісаў у сваіх сацсетках, што больш не працуе на тэлебачанні.

«Хачу падзяліцца тым, што адбываецца ў маім жыцці апошні тыдзень. Ад сёння маё супрацоўніцтва з тэлеканалам СТБ скончана. На тэлеканале вельмі перажываюць, што мой адыход няправільна зразумеюць, таму хачу ўсіх супакоіць. Пасля двух папярэдніх допісаў у сацсетках са мной вельмі ветліва і выключна добразычліва пагаварылі пра тое, што цяпер мая праца як тэлевядучага ў кадры зведзена да мінімуму. Мяне не звальняюць, а пераводзяць у рэдактарскі аддзел (усё ў рамках закона, зразумела). Я яшчэ больш ветліва, чым мне гэта было прапанавана, адмовіўся і напісаў заяву па ўласным жаданні. Дзякую ўсім на тэлеканале, хто перажывае наконт майго адыходу», — напісаў Мартыненка.

Нагадаем, раней Мартыненка выказваўся ў сваіх сацсетках наконт затрыманняў каля крамы Symbal.by.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0