Жонка палітыка Марына Адамовіч расказала «НН», што вечарам 29 чэрвеня ёй патэлефанавалі са Следчага камітэта і паведамілі, што Мікалай Статкевіч затрымліваецца на трое сутак па крымінальнай справе ч.1 арт. 342 КК «Падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

«Сказалі, што пры гэтым прысутнічаў адвакат, далі мне ягоныя кантакты, але я пакуль яшчэ нават не звязалася», — адзначае Марына Адамовіч.

З Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў Міколу Статкевіча перавялі ў ізалятар часовага ўтрымання. За кратамі Мікола Статкевіч знаходзіцца ўжо 29 сутак, ён сядзеў па адміністрацыйных правапарушэннях.

«Заўтра мы яго збіраліся сустракаць», — адзначае спадарыня Марына.

Мікалаю Статкевічу 64 гады. У мінулым — вайсковец. Адзін з лідараў апазіцыі. У 2005 годзе за ўдзел у дэманстрацыях падчас рэферэндума-2004 быў асуджаны да трох гадоў «хіміі». У 2010 за ўдзел у Плошчы асуджаны да 6 гадоў зняволення, адседзеў 4,5 гады. Быў прызнаны палітвязнем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?