Следчыя высвятляюць абставіны паступлення няякаснай вады ў водаправод у Маскоўскім і Фрунзенскім раёнах сталіцы, паведамляе СК.

Фота Надзеі Бужан.

Фота Надзеі Бужан.

Паводле папярэдняй інфармацыі, паступленне няякаснай вады ў водаправод адбылося ў выніку бяздзейнасці або няякаснага выканання сваіх абавязкаў службовымі асобамі абслуговых арганізацый.

Па гэтым факце УСК па г. Мінску распачата крымінальная справа па ч.2 арт. 428 (службовая халатнасць) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Дапытваюць работнікаў прадпрыемства, адбіраецца тэхнічная дакументацыя. Таксама адабраны пробы вады ў розных раёнах Мінска, прызначана комплексная хімічная экспертыза.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0