Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў і былая міністарка інфармацыі Лілія Ананіч пракаментавала на сваёй старонцы ў фэйсбуку выпадак з 18-гадовым Максімам Багдановічам. Хлопец хацеў стаць сябрам участковай выбарчай камісіі на прэзідэнцкіх выбарах, але камісія ў адміністрацыі Фрунзенскага раёна адмовіла яму. Максім нядаўна паступіў у Гарвардскі ўніверсітэт ЗША.

«Як для мяне, нічога дзіўнага — досвед ніхто не адмяняў. Ды і выбіраць, думаю, было з каго», — піша Ананіч.

 

«Гарвард — гэта добра. Можа быць, нават выдатна ў плане адукацыі. Толькі пры чым тут нашы выбары? Не бачу сувязі».

Беларуса, які вучыцца ў Гарвардзе, не ўзялі ў выбарчую камісію

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0