Навукоўцы ў Кітаі ідэнтыфікавалі новы штам віруса грыпу, які мае сур'ёзны патэнцыял да ўзнікнення пандэміі. Вірус выявіўся зусім нядаўна, яго разносчыкі — свінні, аднак ён здольны заражаць і людзей, піша bbc.com.

Вірус, які даследчыкі называюць G4 EA H1N1, можа расці і размнажацца ў клетках, якія высцілаюць дыхальныя шляхі чалавека.

Яны знайшлі доказы нядаўняй інфекцыі ў людзей, якія працавалі на бойнях і ў свінагадоўчай прамысловасці ў Кітаі з 2011 па 2018 год.

Цяперашнія вакцыны супраць грыпу, хутчэй за ўсё, не абараняюць ад яго.

Прафесар Кін-Чоу Чанг, які працуе ў Нотынгемскім універсітэце ў Вялікабрытаніі, сказаў Бі-бі-сі: «Проста зараз мы засяроджаныя на каранавірусе, і гэта правільна. Але мы не павінны выпускаць з-пад увагі патэнцыйна небяспечныя новыя вірусы».

Тэарэтычна пандэмія новага грыпу можа адбыцца ў любы момант. Пандэміі здараюцца, калі з'яўляецца новы штам, які можа лёгка пашырацца ад чалавека да чалавека.

Хоць вірусы грыпу пастаянна змяняюцца — менавіта таму вакцына супраць грыпу таксама павінна рэгулярна змяняцца, каб не адставаць, — яны зазвычай не становяцца пандэмічнымі.

Прафесар Джэймс Вуд, загадчык кафедры ветэрынарнай медыцыны Кембрыджскага універсітэта, сказаў, штомы ўвесь час падвяргаемся рызыцы з'яўлення новых патагенаў і што сельскагаспадарчыя жывёлы, з якімі людзі маюць большы кантакт, чым з дзікай прыродай, могуць выступаць у якасці крыніцы моцных пандэмічных вірусаў.

За шэсць месяцаў ад пачатку эпідэміі каранавіруса яе ахвярамі ва ўсім свеце сталі больш за 500 тысяч чалавек, колькасць заражаных перавысіла 10 мільёнаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0