Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Загрузка паліва на Беларускай атамнай электрастанцыі пад Астраўцом пачнецца ў жніўні. Пра гэта ў панядзелак паведаміў БелТА пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка.

«Мы лічым, што ў жніўні прыступім да загрузкі на першы рэактар ​​паліва, — сказаў Сямашка. — І далей пойдзе фізічны, а затым энергетычны пуск.

Стаіць задача ў 2021 годзе (у першым квартале, па меншай меры) цалкам запусціць у прамысловую эксплуатацыю першы энергаблок».

Раней пісалася, што фізічны пуск першага энергаблока БелАЭС прызначаўся на ліпень 2020 года, а энергетычны — на верасень-кастрычнік 2020 года. У пачатку чэрвеня Аляксандр Лукашэнка казаў прэм'еру Орбану, што АЭС запусцяць «літаральна на днях».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0