Па выніках мінулага года пуцёўкі ў вышэйшую лігу заваявалі «Спадарожнік» і «Гомель», а замест «Гарадзеі», што самаліквідавалася, выступіць «Смаргонь». Яна заняла ў першай лізе шостае месца. «Крумкачоў» — яны фінішавалі трэцімі — у эліту не прапусцілі.

Такім чынам у першым туры пройдуць наступныя матчы:

Іслач — Славія
Смаргонь — Энергетык-БДУ
Рух — Гомель
Спадарожнік — Дынама Брэст
Шахцёр — Мінск
БАТЭ — Слуцк
Нёман — Віцебск
Дынама Мінск — Тарпеда-БелАЗ.

2 сакавіка пройдзе матч за Суперкубак краіны паміж БАТЭ і «Шахцёрам», а 6-7 сакавіка гульні 1/4 фіналу Кубка краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0