У выходныя на 50 метрах, плячом да пляча, там рыбачылі больш за 100 чалавек. І гэта нягледзячы на тое, што пачалося пацяпленне.

Глядзіце таксама:
Паглядзіце, колькі бясстрашных рыбакоў сабралася ў рыбным месцы на Нёмане ФОТАФАКТ

Увечары, каля 19.00, сюды прыбылі супрацоўнікі МНС, Асвода і міліцыі. Яны распілавалі лёд, паведамляе newgrodno.by.

Вядучы спецыяліст Гродзенскага Асвода Юрый Паляшчук распавёў карэспандэнту Newgrodno.by, як усё адбывалася.

«На працягу трох апошніх дзён у затоцы на левым беразе была вельмі вялікая колькасць рыбакоў. Пачалося пацяпленне, і вада пайшла па лёдзе. Усё гэта магло прывесці да масавага ўтаплення. Менавіта таму намі было прынята рашэнне распілаваць у гэтым месцы лёд і пусціць яго па Нёмане. Учора да 21:00 займаліся гэтым пытаннем», — распавёў Юрый Паляшчук.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?