Вашынгтон уводзіць санкцыі супраць 6 расійскіх кампаній, 26 фізічных асоб і вышле 10 дыпламатаў.
Таксама забараняецца сваім кампаніям наўпрост набываць расійскія пазыковыя абавязацельствы, выпушчаныя ЦБ, ФНБ або Мінфінам РФ.
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падпісаў указ аб увядзенні новых санкцый з-за «шкоднай знешняй дзейнасці» ўрада Расіі. Аб гэтым паведамляецца на сайце Белага дома.