Журналіста Андрэя Фралова судзілі паводле артыкула 23.5, часткі 3 (Незаконныя выраб і (або) распаўсюд прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі) і артыкула 24.3 (Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў) КаАП Рэспублікі Беларусь.

«Па кожным артыкуле далі ўсё па максімуме», — распавяла жонка затрыманага Ганна Фралова. Таксама ў журналіста канфіскавалі флэшку з відэазапісамі. Яго машына засталася на штрафстаянцы, забраць можна будзе толькі пасля выплаты штрафу і адбывання пакарання. Пакаранне Андрэй будзе адбываць у Лідзе.

Справу разглядаў суддзя Максім Філатаў. Гэта ён асудзіў актывіста з Бярозаўкі Вітольда Ашурка на 5 гадоў калоніі. Выступаў суддзёй і па іншых палітычных справах. У якасці сведак былі супрацоўнікі Лідскага РАУС: сяржант міліцыі Лук’янаў, Русакевіч і Крышчанка.

Андрэя Фралова затрымалі ўвечары 4 мая ў Бярозаўцы і змясцілі ў Лідскі ізалятар часовага ўтрымання. Увесь час да суда ён знаходзіўся там. Перадачу не прынялі, спаслаўшыся на тое, што «палітычным» перадачы не перадаюць.

Андрэй Фралоў — відэааператар, супрацоўнічаў з рознымі медыя, апошнія гады — з польскім спадарожнікавым тэлеканалам TVP Polonia.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?