Фота CNN

Фота CNN

Кампанія стварыла пальчатку Ironhand, якая працуе на батарэйках і дапамагае рабочым здымаць напружанне. Больш за тое, тэхналогія можа павялічваць сілу рук уладальніка на 20%, піша CNN.

Распрацоўшчыкі апісваюць пальчатку як мяккі экзашкілет. Экзашкілеты падтрымліваюць і абараняюць цела, а таксама часта павялічваюць сілу ўладальніка. Аднак большасць з экзашкілетаў маюць цвёрдую структуру, а тэхналогія ад Bioservo выглядае як звычайная пальчатка, таму мяккая навобмацак.

Сістэма складаецца з заплечніка, у якім размешчаны блок сілкавання і штучныя сухажыллі, злучаныя з пальчаткай. На кожным пальцы ёсць датчыкі, якія запускаюць сістэму, калі карыстальнік бярэ прадмет. Для рэгулявання сілы можна выкарыстоўваць адмысловы пульт або мабільную праграму.

Ironhand каштуе 6 тысяч еўра. Тэхналогія таксама збірае звесткі, якія дазваляюць кампаніі ацаніць рызыку развіцця траўмы ў карыстальніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0