Скрыншот відэа: Пул першага
Аляксандр Лукашэнка пасля суботніка зноў зладзіў чэмпіянат па колцы дроў. Паміж справай ён патлумачыў, чаму выкарыстоўвае не беларускія, а імпартныя сякеры.
«У сетках крытыкавалі, што мы імпартнымі сякерамі працуем. Я праз два дні таксама чытаю, пазначаю — сякера. Яны мне прынеслі сякеры [айчынныя] — шкада было глядзець», — распавёў палітык у эфіры «Беларусь 1».
Лукашэнка заявіў, што даручыў вырабіць дакладна такія ж сякеры, як фінскія. Ці выканалі яго даручэнне, не паведамляецца.
Лукашэнка, а таксама супрацоўнікі дзяржСМІ на публічных мерапрыемствах б'юць дровы фінскімі сякерамі Fiskars.
6
23
65
2
0
8