Любоў Кавалёва стала праваабаронцам года за абарону сына, абвінавачанага ў здзяйсненні тэракту ў мінскім метро 11 красавіка 2011.
Праваабаронца Гары Паганяйла прадстаўляе Любоў Кавалёву на намінацыю «Праваабаронца года 2012».
Юрыст Тамара Сідарэнка віншуе намінантак на званне «Адвакат года 2012» Альвіну Дрыго і Аліну Шостак.
Адвакаты Аліна Шостак (злева) і Альвіна Дрыго.
Намінанта «Журналіст года 2012» Андрэя Пачобута віншуе Алег Груздзіловіч.
Андрэй Пачобут прымаў віншаванні калегаў і праваабаронцаў па скайпе.
Праваабаронца Валянцін Стэфановіч зачытвае віншавальную паштоўку ад Алеся Бяляцкага, прызнаганага праваабаронцам года летась.
10 снежня адбылася традыцыйнае ўручэнне прэмій за выключныя дасягненні ў галіне абароны правоў чалавека. Пераможцаў у трох намінацыях «Праваабаронца года 2012», «Адвакатаў года 2012» і «Журналіст года 2012» вызначылі прадстаўнікі праваабарончых арганізацый і журналісты.
Сёлета праваабаронцам года назвалі Любоў Кавалёву — маці расстралянага па справе выбуху ў метро Уладзіслава Кавалёва.
Адвакатамі года сталі Альвіна Дрыга і Аліна Шостак, якія баранілі ў судах маладафронтаўцаў.
Журналістам года прызнаны Андрэй Пачобут, якога вінавацяць у паклёпе на Аляксандра Лукашэнку. Ён не змог прыехаць у Мінск і прымае віншаванні праз скайп.
Год таму праваабаронцам года быў названы Алесь Бяляцкі, адвакатамі года названы Марына Кавалеўская і Дар’я Ліпкіна, журналістамі года — Юлія Дарашкевіч і Уладзь Грыдзін.
Конкурс заснаваны ў 2008 годзе «Праваабарончым альянсам», які ўзначальвае Людміла Гразнова.