У Магілёве ў снежні 2013 года сярэдняя зарплата плануецца на ўзроўні 5 млн. 921,8 тыс. рублёў. Гэта прадугледжана праектам прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця горада.

Як заявіла 19 снежня на пасяджэнні Магілёўскага гарвыканкама начальнік гарадскога ўпраўлення эканомікі Ала Багаценка, якая прадстаўляла праект прагнозу, у цэлым у студзені-снежні 2013 года сярэдняя зарплата прагназуецца на ўзроўні 5 млн. 68,6 тыс. рублёў. Паводле яе слоў, запланаваная сярэдняя заработная плата за ўвесь 2012 год павінна скласці 3 млн. 664,6 тыс. рублёў, а ў снежні гэтага года — 4 млн. 640 тыс. рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?