Кабінет міністраў Літвы ў сераду зацвердзіў павелічэнне мінімальнай месячнай зарплаты (ММЗ) да 1000 літаў са студзеня (у пераводзе на беларускія рублі -- 3,278 млн рублёў).

Як паведамляе Міністэрства сацыяльнай абароны і працы, пасля павышэння ММЗ павялічацца даходы работнікаў, якія атрымліваюць найніжэйшы заробак, узрасце ўнутранае спажыванне, зменшыцца колькасць атрымальнікаў сацыяльнай грашовай дапамогі і частка дзяржсродкаў, якая ідзе на сацыяльныя дапамогі і аплату кампенсацый за ацяпленне і ваду.

"Станоўчыя наступствы - павелічэнне ММЗ да 1 тыс. літаў (на 17,65%) закране прыкладна 200 тыс. работнікаў, у тым ліку - каля 50 тысяч супрацоўнікаў бюджэтных устаноў", - гаворыцца ў лісце міністэрства.

Падлічана, што на павышэнне ММЗ спатрэбіцца 160 млн. літаў з дзяржаўнага і муніцыпальных бюджэтаў. Павышэнне заробкаў дзяржслужачых у наступным годзе не плануецца.

Зараз мінмальны заробак у Літве складае 850 літаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?