Гродзенская ДАІ працягнула традыцыю выпуску календароў. У студзені гэтага года выйшаў каляндар, аздоблены фотаздымкамі архітэктурных помнікаў Гродзеншчыны з накладзенымі на іх сцэнамі з працоўных будняў мясцовых супрацоўнікаў дзяржаўтаінспекцыі.

На старонках календара на 2013 год размешчаныя выявы архітэктурных помнікаў Гродна, Навагрудка, Міра ды іншых гарадоў і мястэчкаў Гродзеншчыны аўтарства Напалеона Орды. Побач з імі — сучасныя фотаздымкі помнікаў, а таксама фота працоўных момантаў інспектараў з цытатамі вядомых мысляроў.

Цалкам каляндар Гродзенскай ДАІ на 2013 год можна пабачыць тут.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?