Трагедыя здарылася ў двары гэтага дома
Вуліца Машыністаў ідзен ўздоўж чыгункі
Тут застрэліўся забойца.
Ігару Іванчыку было 37 гадоў.
У Ігара Іванчыка засталіся жонка і сын.
ГУУС Мінгарвыканкама і МУС Беларусі пакуль ніяк не каментуюць забойства пры выкананні службовых абавязкаў у Мінску 8 студзеня супрацоўніка міліцыі і раненне яго напарніка,заявілі ў структурах па сувязях з грамадскасцю гэтых ведамстваў.
8 студзеня прыкладна ў 16 гадзін
- Супрацоўнікі міліцыі пачалі апытанне мужчыны 1953 года нараджэння, які пражываў у адным з дамоў прыватнага сектара. У адказ на гэта ён дастаў пісталет і адкрыў агонь на паражэнне. У выніку адзін міліцыянер загінуў на месцы, яго напарнік быў паранены. Супрацоўнікі міліцыі стралялі ў злачынцу, але ён схаваўся ў гаражы, што размешчаны каля дома, дзе скончыў самагубствам, стрэліўшы сабе ў галаву.
- Упраўленнем Следчага камітэта па Мінску распачата крымінальная справа па арт. 362 КК (забойства супрацоўніка органаў унутраных спраў у сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў), паведамляе БелаПАН.
Загінулага прапаршчыка Ігара Іванчыка характарызуюць як дасведчанага супрацоўніка. Яму было 37 гадоў.
Кажуць, што ён кінуўся абяззбройваць Мікалая П. пасля таго, як быў паранены калега, дадае Еўрарадыё
0
0
0
0
0
0